Барашка Ілары
Страница автора на языке: Белорусский
Пол: мужской
Домашняя страница: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%86%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%8B_%D0%91%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%88%D0%BA%D0%B0
Дата рождения: 25 ліпеня 1905
Дата смерти: 3 чэрвеня 1968
Количество созданных книг: 1
Биография


Ілары (Іларыён Мацвеевіч) Барашка (25 ліпеня 1905Мінск — 3 чэрвеня 1968) — беларускі савецкі пісьменнік[1].



Скончыў БДУ ў 1930, кінаакадэмію ў Маскве ў 1938. Працаваў у перыядычным друку, на кінастудыі «Савецкая Беларусь» (1932-36). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны ў міністэрствах культуры СССР і РСФСР. Аўтар празаічных зборнікаў «У прасторы» (1926), «Камунары», «На розныя тэмы» (абодва 1931), «Блізкія далі» (1959), аповесці «Рыгор Галота» (1929), вершаванага нарысу «Асінстан» (1931), сцэнараў фільмаў «Дняпро ў агні» (сумесна з Р. Кобецам), 1937, «Якуб Колас — народны паэт Беларусі», «Георгій Скарына» і іншых[1].



Пераклаў з беларускай мовы шэраг драматургічных твораў, у прыватнасці, п'есу А. І. Маўзона «Канстанцін Заслонаў».

Список книг